3 траўня 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будзе новы міністр фінансаў?

31
У Беларусі будзе новы міністр фінансаў?

Такую версію выказаў чытач charter97.org.

Паводле інфармацыі крыніцы, дзеючы міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец знаходзіцца на лячэнні за мяжой.

Чаму ўлады ў самы бліжэйшы час могуць змяніць цяперашняга міністра фінансаў Андрэя Харкаўца? Пяць прычын:

1. На pravo.by не апублікавана ні адной пастановы Мінфіна, якая датаваная пазней за 10 студзеня 2014, за подпісам Харкаўца. Нарматыўныя акты міністэрства падпісвалі выключна намеснікі міністра. У другой палове 2013 года пастановы Мінфіна Харкавец падпісваў спарадычна.

2. Мяркуючы паводле нумароў заснаванага міністэрствам часопіса «Фінансы. Улік. Аўдыт», які рэгулярна размяшчаецца на сайце Мінфіна ў адпаведным раздзеле, да гэтага часу не праведзена калегія ведамства паводле вынікаў працы за 2013 год. Да 2014 года такая калегія праводзілася штогод у лютым-сакавіку.

3. Андрэй Харкавец не патрапіў у новы склад Рады бяспекі, зацверджаны ўказам №114 ад 7 сакавіка. Раней міністры фінансаў уваходзілі ў Раду бяспекі аўтаматычна - «на падставе пасады».

4. Паводле інфармацыі, якая ўпарта цыркулявала ў фінансавай сістэме, Харкавец апошнім часам знаходзіўся (альбо да гэтага часу знаходзіцца) на лячэнні ў адной з краін Еўразвяза. Мабыць, захворванне міністра такое сур'ёзнае, што айчыннай медыцыне сваё цела для лекавання ён даверыць не змог.

5. Папярэднік Харкаўца Мікалай Корбут таксама пакінуў пасаду ў сувязі са станам здароўя ў 2008 годзе.

Фота: ByMedia.net

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках