3 траўня 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: На Данбасе пачасціліся правакацыі супраць вайскоўцаў

3

У Луганскай і Данецкай абласцях пачасціліся выпадкі правакацый супраць вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

«У бок вайскоўцаў, якія нясуць службу на аб'екце са зброяй у руках, невядомыя ў масках неаднаразова кідалі камяні і петарды, а таксама вялі агонь з траўматычнай зброі. Пры гэтым людзі ў пагонах пастаянна чулі ў свой адрас абразы і пагрозы», - распавялі ў ведамстве.

Паводле паведамлення, у большасці падобных выпадкаў у кульмінацыйны момант «канфлікту», які спрабуюць раздуць невядомыя агрэсіўна настроеныя грамадзяне, з'яўляюцца журналісты з лагатыпамі расейскіх тэлеканалаў і задаюць украінскім вайскоўцам правакацыйныя пытанні.

У Мінабароны мяркуюць, што такія дзеянні праводзяцца з мэтай выставіць украінскіх вайскоўцаў «захопнікамі» і «людзьмі, якія ўжываюць сілу супраць мірнага насельніцтва».

Так, толькі за апошні тыдзень на блокпосце, размешчаным у Луганску ў напрамку горада Шчасце, адбылося некалькі надзвычайных здарэнняў, - сказана ў дакуменце.

Кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны нагадвае, што вайскоўцы падчас нясення службы са зброяй у руках выконваюць баявую задачу, і ў выпадках, прадугледжаных законамі Украіны, маюць права дзейнічаць супраць парушальнікаў на тэрыторыі вайсковага аб'екта ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства і статутаў ВС Украіны.

Адзначым, што ў Расеі замежным журналістам, якія парушаюць заканадаўства Расейскай Федэрацыі, спыняюць акрэдытацыю, атрымаць якую досыць складана.

Ва Украіне працу СМІ РФ фактычна ніхто не кантралюе, нягледзячы на тое, што яны часта парушаюць заканадаўства Украіны і іх праца накіраваная супраць асноў Украінскай дзяржавы.

У прыватнасці, сёння ў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) заявілі, што паведамленні расейскіх журналістаў аб перастрэлцы паміж нібыта «Правым сектарам» і «самаабаронай» у Славянску з'яўляюцца дэзінфармацыяй і ўзорам расейскай прапаганды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках