19 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славянску ўначы былі заўважаныя рускія дыверсанты

8

У Славянску ўначы былі заўважаныя расейскія дыверсанты, якія раней былі ў Краматорску, а ў 2008 годзе - у Грузіі.

Такую выснову можна зрабіць са слоў фатографа Максіма Дандзюка ў сацыяльных сетках, які знаходзіцца на месцы падзей, піша "Украинская правда".

"Апошнія кадры Славянска. Вымушаны тэрмінова пакінуць гэты горад", - напісаў ён.

Фото из Инстаграмм Максима Дондюка

Раней, асобы на фота былі ідэнтыфікаваныя як члены 45-ага асобнага палка ПДВ і 2-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ГВУ ГШ ВС РФ.

Гэтую інфармацыю таксама пацвярджае карыстальнік "Фэйсбука" Алена Мішчук.

"Сёння ноччу на вуліцах была заўважаная невядомая група баевікоў", - піша дзяўчына.

"Мяркуецца, што гэтая чачэнскія баевікі і кубанскія казакі", - дадала яна.

"Тры грузавіка перакрылі цэнтр горада. З гэтых грузавікоў выгрузіліся вялікая група да зубоў узброеных аўтаматамі, гранатамётамі і г.д. людзей не славянскай знешнасці", - напісала яна.

Паводле яе дадзеных, баевікі папрасілі ўсіх не мясцовых журналістаў пакінуць горад да вечара 22 красавіка.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках