27 красавiка 2024, Субота, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ў Енакіева і Краснаармейску рыхтуюць «рэферэндум»

1
Сепаратысты ў Енакіева і Краснаармейску рыхтуюць «рэферэндум»

23 красавіка на сесіях гарсаветаў плануюць абмеркаваць пытанне аб правядзенні рэферэндуму.

Мясцовыя сепаратысты хочуць вынесці на яго пытанні аб тэрытарыяльным статусе Данецкай вобласці. Пра гэта гаворыцца на часовым сайце аблдзяржадміністрацыі.

"У Енакіева і Краснаармейску на сесіях гарсаветаў 23 красавіка плануецца абмеркаванне пытання аб правядзенні рэферэндуму", - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных Данецкай АГА, спробы прарасейскіх грамадзян дамовіцца з уладай адзначаныя ў Дабраполлі, дзе прайшла сустрэча гарадскога галавы з жыхарамі горада, якія абмеркавалі магчымасць правядзення рэферэндуму.

Нагадаем, 20 красавіка, пратэстоўцы пакінулі гарсавет ў Енакіева, над будынкам паднялі сцяг Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках