28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША папярэдзілі Расею пра новыя санкцыі

16
ЗША папярэдзілі Расею пра новыя санкцыі

Джон Кэры правёў перамовы з Сяргеем Лаўровым.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін размаўлялі па тэлефоне, паведамляе Reuters. Вашынгтон вырашыў узмацніць ціск на Маскву з-за невыканання палажэнняў жэнеўскага пагаднення, прынятага 17 красавіка ў ходзе чатырохбаковых перамоваў.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што Расея прадпрымае недастаткова крокаў па зніжэнні напружанасці ва Украіне. Адсутнасць прыкметнага прагрэсу ў рэалізацыі жэнеўскага пагаднення немінуча прывядзе да пашырэння санкцый у дачыненні да Расеі. І такое рашэнне будзе прынята літаральна ў лічаныя дні, заявіў ён у тэлефоннай размове кіраўніку МЗС РФ Сяргею Лаўрову. Пра гэта агенцтву паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскіх уладаў.

"Дзяржсакратар выказаў глыбокую асцярогу з нагоды недахопу пазітыўных крокаў па дээскалацыі абстаноўкі з боку Расеі", - заявіў ён. У прыватнасці, Кэры заклікаў Расею змякчыць эскалацыйную рыторыку, уключыцца ў дыпламатычны працэс на ўсходзе (Украіны) з прадстаўнікамі АБСЕ і ўкраінскага ўрада.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі таксама выказаў упэўненасць у тым, што "ёсць усё больш доказаў таго, што сепаратысты працягваюць захопліваць будынкі і ўтрымліваць у палоне журналістаў і іншых грамадзянскіх асоб", перадае NEWSru.com.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў неабходнасць тэрміновых дзеянняў украінскіх уладаў з мэтай "добрасумленнага выканання дамоўленасцяў у Жэневе" ад 17 красавіка гэтага года.

Як адзначае знешнепалітычнае ведамства РФ, Кэры ў размове з Лаўровым сцвярджаў, што ўрад Украіны ўжо абвясціў пра неабходныя крокі па названых напрамках.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках