28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзесяць дзён акупацыі 12 жыхароў Славянска атрымалі агнястрэльныя раненні

2
За дзесяць дзён акупацыі 12 жыхароў Славянска атрымалі агнястрэльныя раненні

У Славянску з 12 па 22 красавіка па медыцынскую дапамогу звярнуліся 12 пацярпелых з агнястрэльнымі раненнямі.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела аховы здароўя гарадскога савета Алена Джым, перадае ukranews.com.

"Са шпіталізаваных у цяперашні час у лячэбных установах Славянска знаходзіцца сем чалавек. Яны атрымліваюць усё неабходнае лячэнне ў поўным аб'ёме. Двое пацярпелых, у сувязі з цяжарам стану, пераведзеныя ў лячэбныя ўстановы Данецка і адзін чалавек знаходзіцца на лячэнні ў Харкаве", - сказала Джым.

Паводле яе слоў, усе лячэбна-прафілактычныя ўстановы горада працуюць у штатным рэжыме. Адзін пацярпелы ўжо выпісаны з бальніцы, у сувязі з выздараўленнем.

Таксама яна ўдакладніла, што адзін пацярпелы ўжо выпісаны з бальніцы ў сувязі з выздараўленнем, яшчэ адзін - памёр праз 10 хвілін пасля паступлення ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы ім. Леніна.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках