28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэсіты не даюць сепаратыстам узводзіць блокпосты

4
Адэсіты не даюць сепаратыстам узводзіць блокпосты

Адэсіты разбіраюць блокпосты, якія ўзводзяць сепаратысты на ўездах у горад.

Па іх словах, яны хочуць абараніць горад ад магчымых правакацый і дапамагчы праваахоўным органам. Апошнія, дарэчы, пра такую дапамогу не ў курсе, а вось мясцоваму насельніцтву "шырокі жэст" прыйшоўся не па душы. Тым часам іх апаненты на сваіх блокпостах адчуваюць востры недахоп у людзях і ўжо набіраюць на дзяжурства жанчын, паведамляе "Сегодня".

На днях гараджане звярнулі ўвагу на тое, што актывісты "антымайдана" пачалі разбіраць пабудаваныя на Куліковым полі барыкады. Мяшкі з пяском і дошкі грузіліся ў багажнікі аўтамабіляў і кудысьці вывозіліся.

Вывезены скарб аб'явіўся на трасе Адэса-Южны, у раёне вёскі Фантанка. Па паведамленнях мясцовых жыхароў, людзі ў камуфляжнай форме і з георгіеўскімі стужачкамі пачалі ўкладваць уздоўж дарогі мяшкі з пяском, умацоўваючы іх дошкамі. Кіравалі імі невядомыя, якія прыехалі на люксавай іншамарцы з данецкімі нумарамі. Аднак скончыць барыкаду так і не ўдалося.

"Ужо ўвечары людзі з навакольных вёсак сабраліся разам, прыйшлі да паста і разабралі яго", - кажа мясцовы жыхар Дзмітрый Пяцюк.

Але антымайданаўцаў адпор з боку жыхароў не спыніў, яны сабралі раскіданыя мяшкі і перанеслі свой пост на некалькі сотняў метраў у бок Южнага. Дзяжурыць на ім збіраюцца пазменна - дзесяць чалавек удзень і столькі ж уначы. "Будзем спыняць і даглядаць машыны і аўтобусы, якія едуць у горад. Не ўсе, вядома, а толькі тыя, якія выклікаюць падазрэнне. Будзем правяраць іх на прадмет незаконных грузаў. У прыватнасці, зброі і боепрыпасаў", - кажа актывіст Антымайдана Яўген Анохін.

Між тым патрабаваць спынення транспарту і праводзіць яго дагляд маюць права толькі прадстаўнікі праваахоўных органаў. Як даведалася выданне, супрацоўнікаў ДАІ на альтэрнатыўных антымайданаўскіх пастах няма.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Фота: vk.com

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках