27 красавiка 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шахтах алігарха Ахметава бастуюць гарнякі (Відэа)

5

Рабочыя патрабуюць павышэння заробкаў.

На пяці шахтах прадпрыемства "Краснадонвугаль" у Луганскай вобласці, які належыць горна-металургічнаму бізнесу "Метінвест" кампаніі СКМ Рыната Ахметава, пачалася забастоўка з патрабаваннем павысіць зарплату.

Пра гэта "Подробностям" паведамілі супрацоўнікі кампаніі "Краснадонвугаль".

"У "Краснадонвугле" пачалі баставаць. 80% шахцёраў не выходзяць на працу і цяпер штурмуюць "Краснадонвугаль", - паведаміў ноччу адзін з супрацоўнікаў шахты.

Як распавядаюць удзельнікі забастоўкі, шахцёры Краснадона вырашылі баставаць 22 красавіка на плошчы Маладой гвардыі ў горадзе Краснадон Луганскай вобласці прыкладна ў чатыры гадзіны і не працавалі ўсю ноч.

Каля будынка прадпрыемства "Краснадонвугаль" сабралася каля 2 тысяч чалавек, якія вылучылі патрабаванне: павысіць зарплату да сярэдняй па Данбасе.

"Учора ў Краснадоне быў мітынг з нагоды "рэферэндуму" і быў іншы мітынг. А ў нас 22 чысло - дзень авансу. Мы атрымалі па тысячы грыўняў. Хоць кошты за апошні тыдзень выраслі: бензін падаражэў, хлеб падаражэў. Вось адзін хлопец і кажа: "Давайце патрабаваць павышэння зарплаты". Мы яго і падтрымалі", - распавядае Міхаіл, адзін з шахцёраў "Краснадонвугля".

Усю ноч шахцёры прастаялі перад закрытым офісам кампаніі. Да іх выходзіў генеральны дырэктар "Краснадонвугля" Аляксандр Ангялоўскі, але патрабаванняў не задаволіў, таму забастоўка будзе працягвацца.

Пры гэтым палітычных патрабаванняў забастоўшчыкі не вылучаюць.

Па стане на 8 раніцы каля цэнтральнага офіса прадпрыемства заставаліся баставаць каля 500 шахцёраў "Краснадонвугля". Зараз туды працягваюць сыходзіцца іншыя супрацоўнікі кампаніі.

У прэс-службе "Краснадонвугля" пацвердзілі, што ўваход у будынак прадпрыемства на дадзены момант перакрыты, але адмовіліся каментаваць саму забастоўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках