27 красавiка 2024, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна гатовая купляць у Расеі газ за $268,5

7
Украіна гатовая купляць у Расеі газ за $268,5

НАК «Нафтагаз Украіны» накіраваў расейскаму «Газпраму» прапановы па кошце на газ - $268,5 за тысячу кубаметраў.

Пра гэта перад пасяджэннем урада паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан, якога цытуе ЛІГАБізнесІнформ.

«Мы зараз накіравалі нашы прапановы ў «Газпрам», НАК «Нафтагаз» адправіў, па кошце - а гэта $268,5 за тысячу метраў кубічных. І адпаведныя пратаколы, якія дазваляюць мець сёння гэты кошт. На жаль, мы не атрымалі адказу на сёння, таму няма падстаў вызначыцца з коштам», - распавёў чыноўнік

«Мы пакуль хочам дамовіцца з расейскім бокам па тых прынцыпах, якія былі з 1 студзеня 2014 года», - дадаў ён, і не сталі ўдакладняць, пра які менавіта кошт ідзе гаворка.

Міністр даў зразумець, што для афармлення судовых пазоваў і судовага працэсу з Расеяй у еўрапейскіх судах адсутнасць запазычанасці за газ не з'яўляецца жорсткай умовай. На адпаведнае пытанне, ці сапраўды Украіна перад судамі павінна пагасіць усю запазычанасць, Продан сказаў: «Вы ўпэўненыя ў гэтым? Для судоў мы будзем прыцягваць лепшых еўрапейскіх юрыстаў, у якіх ужо былі добрыя вынікі па судах, таму адназначна сказаць пра тое, што нам трэба пагасіць запазычанасць, не магу. На гэта дадуць адказ тыя юрыдычныя кансультанты, якія будуць прыцягвацца. А я думаю, што гэта будзе не адзін юрыдычны кансультант».

На пытанне журналістаў, чаму Украіна павялічыла імпарт расейскага газу, Продан адказаў: «Фактычна сёння мы бярэм на тыя патрэбы, якія патрэбныя Украіне. Гэтая лічба ў нас вагаецца ад 40 млн. кубаметраў да 60».

Нагадаем, кошт на газ для Украіны з красавіка 2014 года складзе 485 даляраў за 1 тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках