«Газпрам» падняў кошт на газ для Украіны да $485
30- 3.04.2014, 14:33
- 36,791
Кошт на газ для Украіны з красавіка 2014 года складзе 485 даляраў за 1 тысячу кубаметраў.
Пра гэта сёння паведаміў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае ІТАР-ТАСC.
«Кошт на газ для Украіны павышаецца і з красавіка складзе 485 даляраў за тысячу кубаметраў», - далажыў Мілер.
Нагадаем, 1 красавіка стала вядома пра тое, што кошт на расейскі газ для Украіны з II квартала павялічыўся з $268,5 да $385,5 за тысячу кубаметраў. Пра гэта таксама заявіў журналістам старшыня праўлення «Газпрама».
«У адпаведнасці з дзеючым кантрактам на пастаўку газу яго кошт для Украіны складзе ў другім квартале $385,5. «Снежаньская» зніжка на газ больш прымяняцца не можа. Гэта наканавана і вынікае з невыканання ўкраінскім бокам абавязацельстваў па пагашэнні доўгу за пастаўкі газу ў 2013 годзе, адсутнасцю стоадсоткавай аплаты бягучых паставак і, адпаведна, павелічэннем доўгу за пастаўлены газ. Сума доўгу на сёння складае $1,711 млрд», - заявіў кіраўнік «Газпрама».