27 красавiка 2024, Субота, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі Славянска абстралялі самалёт Мінабароны з АКМ

4
Захопнікі Славянска абстралялі самалёт Мінабароны з АКМ

Сепаратысты заявілі, што гэта яны абстралялі ўкраінскі ваенны самалёт.

«Гэта мы яго падбілі. З АКМ», - заявіў на брыфінгу прадстаўнік сепаратыстаў Яўген Горбік, які адказвае за пытанні бяспекі. На яго думку, самалёт пеленгаваў іх сувязь.

Нагадаем, учора над Славянскам быў абстраляны самалёт Ан-30 Мінабароны Украіны.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках