27 красавiка 2024, Субота, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сабраўся ў Лаос

22
Лукашэнка сабраўся ў Лаос

Дыктатар разлічвае на «развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Лаосам».

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй парламента гэтай краіны Пані Ятхоту.

Паводле слоў Лукашэнкі, стасункі з Лаосам толькі пачынаюць фармавацца, але ён ужо гатовы паехаць у Вьенцьян на сустрэчу са сваім лаоскім калегам.

«Дзяржава разлічвае на ўстанаўленне такіх жа цёплых і прыязных стасункаў, якія існуюць у Беларусі з суседам Лаоса В'етнамам», - адзначыў кіраўнік. Пані Ятхоту адзначыла, што разам з палітычнымі стасункамі трэба больш актыўна развіваць гандлёва-эканамічныя сувязі, паведамляе БелаПАН.

Раней Лукашэнка заяўляў, што Беларусь гатовая пастаўляць у Лаос сельскагаспадарчую і ваенную тэхніку. Акрамя таго, удзельнічаць у праектах па здабычы карысных выкапняў на тэрыторыі Лаоса.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках