11 траўня 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод захопнікаў Славянска пагражае расстрэламі жыхарам

6

Самаабвешчаны «мэр» горада запалохвае мірных жыхароў.

У ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску Данецкай вобласці былі распаўсюджаныя ўлёткі, у якіх насельніцтва заклікаюць захоўваць спакой, па магчымасці не пакідаць свае дамы, не паддавацца на правакацыі і не выконваць загады прадстаўнікоў самаабвешчанай ўлады, паведамляе МУС.

«Па інфармацыі з крыніц у антытэрарыстычным цэнтры, самаабвешчаны мэр Славянска Вячаслаў Панамароў абвясціў аб «расстрэле на месцы кожнага, у каго будзе знойдзеная гэтая паштоўка», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, сёння ў Славянску праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках