26 красавiка 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Крыта затануў карабель з семярымі расейцамі

5
Ля берагоў Крыта затануў карабель з семярымі расейцамі

У Міжземным моры ў 55 кіламетрах на поўдзень ад Крыта затанула грузавое судна, на якім знаходзілася сямёра расейцаў.

Кантэйнеравоз AG Marina ішоў пад сцягам афрыканскай Рэспублікі Тога. Судна падало сігнал трывогі раніцай - у гэты час дзьмуў моцны вецер і пачаўся шторм. Берагавая ахова выратавала чатырох маракоў, яшчэ трое лічацца прапаўшымі без вестак, піша gazeta.ua.

Выратавальнікам пакуль не ўдалося выявіць сляды патанулага кантэйнеравоза. На яго пошукі накіраваны чатыры судны, катэр берагавой аховы і самалёт.

Прычыны аварыі пакуль невядомыя.

Фота: ekathimerini.com

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках