Турчынаў пагаварыў з Лукашэнкам аб Славянску
51- 24.04.2014, 20:30
- 59,837
Тэрміновая тэлефонная размова адбылася ўвечары 24 красавіка.
Як паведамляе прэс-служба беларускага правадыра, Аляксандр Турчынаў падрабязна праінфармаваў Лукашэнку аб падзеях, якія адбываюцца.
Паводле слоў выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Украіны, асаблівае хваляванне выклікае горад Славянск, у якім цяпер засяроджаная асноўная база ўзброеных тэрарыстаў. Таму там праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, падчас якой, як адзначыў в.а. прэзідэнта Украіны, было забіта 5 тэрарыстаў, якія адкрылі агонь па вайскоўцам Узброеных сіл.
Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.
У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскае войска пачало вызваленне Славянска.
Фота: podrobnosti.ua