6 траўня 2024, панядзелак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрыць станцыю метро «Малінаўка» плануюць 8 траўня

10
Адкрыць станцыю метро «Малінаўка» плануюць 8 траўня

Пасля гэтага ў паўднёва-заходняй частцы Менска ўступіць у сілу новая схема руху наземнага гарадскога пасажырскага транспарту.

А ўжо 1 траўня адкрыюць для руху праспект Дзяржынскага. Пра гэта на сустрэчы з жыхарамі Брылевічаў і Малінаўкі паведамілі кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Яўген Воўна і дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Яны сустрэліся з гараджанамі менавіта для абмеркавання запланаваных змен у працы гарадскога пасажырскага транспарту, паведамляе minsknews.by.

- Завершанае ўнутранае аздабленне новай станцыі метро, зараз сканчаюць работы ў самым тунэлі ад "Пятроўшчыны" да "Малінаўкі", - распавёў Шкуратаў. - І прыкладаецца максімум намаганняў для таго, каб у названы тэрмін новая станцыя прыняла пасажыраў , а дабірацца да яе было зручна з усіх бліжэйшых мікрараёнаў.

- Мы пастараемся стварыць максімальна камфортныя ўмовы падвозу пасажыраў да станцыі метро "Малінаўка", - адзначыў Шкуратаў. - Пры гэтым прапануем да абмеркавання новую схему руху наземнага транспарту і гатовыя ўлічыць усе пажаданні.

Пытанняў у менчукоў узнікла нямала. Напрыклад, некаторых не задавальняе тое, што першыя аўтобусныя маршруты па раніцах пачынаюць працу толькі ў 6.00, а метро адкрываецца на паўгадзіны раней. Іншыя наракалі на вялікі інтэрвал паміж аўтобусамі на 120 -м, 97-м і некаторых іншых маршрутах.

Цікавіліся гараджане і тым, ці з'явяцца дадатковыя аўтобусы на прыпынках "Некрашэвіча" і "Сямашкі", якія пакуль, на іх думку, абдзеленыя грамадскім транспартам.

Спецыялісты растлумачылі, што распрацаваная схема прадугледжвае ўвядзенне новых маршрутаў, у тым ліку на названых участках, і будзе ўдасканальвацца на працягу месяца з улікам пажаданняў і заўваг пасажыраў. Не выключана і тое, што наземны транспарт будзе пачынаць працу раней - з улікам рэжыму працы метрапалітэна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках