6 траўня 2024, панядзелак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія салдаты разрабавалі ўкраінскую тэхніку (Відэа)

26

Акупанты вывелі з ладу тэхніку, якую павінны былі пераправіць ва Украіну з Крыма.

Спіс украінскай тэхнікі, якую аддае Расея, увесь час мяняецца, але тая, якую дакладна адпраўляюць на мацерык, поўнасцю выведзеная з ладу расейскімі салдатамі.

Пра гэта "Украинской правде" распавёў украінскі вайсковец, які перайшоў на расейскі бок.

"Спіс тэхнікі, якую нам аддаюць расейскія вайскоўцы ўвесь час мяняецца, на дадзены момант дакладна вядома, што нам не вернуць 27 бензавозаў, 3 палявыя аўтарамонтныя майстэрні, тэхніку харчовай службы - палявыя кухні і г.д.", - сказаў суразмоўца.

"Склады недатыкальных запасаў з харчаваннем разрабаваныя, таксама ў рукі акупантаў трапіла вялікая колькасць украінскай ваеннай формы і рыштунку", - дадаў суразмоўца.

Тая тэхніка, якую адпраўляюць на мацерыковую частку Украіны, поўнасцю выведзеная з ладу.

"Тэхніку ламалі расейскія салдаты, у рухавіках з дапамогай сякеры ламалі ўсё, што можна", - дадаў суразмоўца.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках