6 траўня 2024, панядзелак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забароніць «няправільныя» рэйтынгі Moody's, S&P і Fitch

18
Расея забароніць «няправільныя» рэйтынгі Moody's, S&P і Fitch

У Маскве незадаволеныя пагаршэннем прагнозаў па суверэнных рэйтынгах Расеі.

Дзве вядучыя банкаўскія асацыяцыі - Асацыяцыя рэгіянальных банкаў РФ (АРБР) і Асацыяцыя расейскіх банкаў (АРБ), а таксама Маскоўская міжнародная валютная асацыяцыя (ММВА) разгледзяць пытанне аб заканадаўчай забароне на тэрыторыі краіны выкарыстання расейскімі банкамі і іншымі ўдзельнікамі эканамічных адносінаў крэдытных рэйтынгаў, прысвоеных замежнымі рэйтынгавымі агенцтвамі. Пра гэта пішуць «Известия».

З такой просьбай да кіраўнікоў асацыяцый - Анатоля Аксакова, Гарагіна Тасуняна і Аляксею Мамантава - звярнуўся віцэ-прэзідэнт Фондсэрвісбанка Валерый Голеў.

У ім гаворка ідзе пра рэйтынгі, якія прысвойваюцца міжнароднымі рэйтынгавымі агенцтвамі - Standard & Poor's, Fitch Ratings і Moody's - расейскім банкам, буйным кампаніям, рэгіёнам і г.д. Як паказана ў лісце, у рэйтынгах відавочная прысутнасць палітычнага матыву.

Рэакцыя рушыла ўслед на рэйтынгавыя дзеянні згаданых агенцтваў, выкліканыя анэксіяй Крыма і санкцыямі Захаду і ЗША, якія рушылі ўслед.

Як паведамлялася, Fitch пагоршыла прагнозы па доўгатэрміновых абавязацельствах Ашчадбанка, Знешэканамбанка (ЗЭБ), Рассельгасбанка (РСХБ) і Газпрамбанка, а таксама прагнозы па рэйтынгах пяці расейскіх рэгіёнаў - Масквы, Санкт-Пецярбурга, Татарстана, Цюменскай вобласці і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.

Standard & Poor's пагоршыла прагнозы па суверэнных рэйтынгах Расеі, рэйтынгах Агенцтва па іпатэчным жыллёвым крэдытаванні (АІЖК), ЗЭБа, банка «Расея», а таксама Рэспублікі Крым.

Moody's паставіла на перагляд суверэнны рэйтынг Расеі, пагоршыла прагноз па рэйтынгах ВТБ, Газпрамбанка і Краснадарскага краю, а таксама панізіла рэйтынг Белгародскай вобласці (з Ba1 да Ba2).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках