6 траўня 2024, панядзелак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія ўлады ўжылі хімічную зброю пад Дамаскам

6

Сірыйская апазіцыя абвінаваціла ўлады краіны ва ўжыванні таксічнага газу супраць паўстанцаў.

Па іх словах, інцыдэнт адбыўся ў чацвер у прыгарадзе Дамаска Джабары, перадае ў пятніцу агенцтва Reuters.

З абвінавачваннем на адрас сірыйскіх уладаў выступілі актывісты мясцовай апазіцыйнай групоўкі «Джабар Рэво». У якасці доказу яны апублікавалі на YouTube відэа, на якім паказаны мужчына ў кіслароднай масцы, які ляжыць на насілках у атачэнні лекараў, якія спрабуюць прывесці яго ў свядомасць.

Голас за кадрам паведамляе, што гэты чалавек стаў ахвярай газавай атакі ў Джабары.

Нагадаем, арганізаванае ў мінулым годзе расследаванне камісіі ААН устанавіла, што хімічная зброя ў Сірыі ўжывалася ў пяці з сямі меркаваных выпадкаў. У прыватнасці, пацвердзіліся выпадкі прымянення хімзброі ў Джабары і іншым прыгарадзе Дамаска - Усходняй Гуце, дзе ў жніўні 2013 года загінулі сотні чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках