6 траўня 2024, панядзелак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Балтыка ператвараецца ў мёртвае мора

9
Навукоўцы: Балтыка ператвараецца ў мёртвае мора

Балтыйскае мора задыхаецца ад недахопу кіслароду, і плошча мёртвых зон у ім ужо ў паўтара разы перавышае плошчу Даніі.

Нават з улікам таго, што кіслародныя зоны Балтыкі пачнуць адраджацца, для аднаўлення экасістэмы дна спатрэбяцца дзесяцігоддзі, паведамляе Росбалт.

"За апошняе стагоддзе плошча бедных кіслародам вод у Балтыйскім моры павялічылася з 5 тысяч да больш 60 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта прывяло да замору рыб і шкоднаснага цвіцення вады", - кажуць навукоўцы. Яны называюць Балтыйскае мора "найбуйнейшай у свеце бескіслароднай зонай чалавечага паходжання".

Па словах эколагаў, адна з прычын недахопу кіслароду - гэта пажыўныя рэчывы з зямлі, а таксама ўгнаенні і сельскагаспадарчыя хімікаты, якія трапляюць у прыбярэжную глебу.

Але калі чалавек яшчэ можа засцерагчы мора ад скіду ў яго мінеральных рэчываў, то змене клімату планеты супрацьстаяць немагчыма. Ужо цяпер сярэдняя тэмпература вады павысілася на два градусы, а чым цяплей вада, тым горш раствараецца ў ёй кісларод.

"Тэмпература вады паднялася і будзе працягваць расці ў бліжэйшыя гады. Усе краіны ў дадзеным рэгіёне павінны ўзгадніць план дзеянняў па Балтыйскім моры, каб прадухіліць трапленне ў мора біягенных рэчываў", - піша прафесар Якаб Карстэнс.

Эколагі кажуць, што на знежывелых участках мора здольныя жыць толькі бактэрыі, але яны вырабляюць метан, які пузырыцца ў вадзе і з-за выдзялення таксічных рэчываў забівае рыбу нават на паверхні мора.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках