6 траўня 2024, панядзелак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі сталовай сарвалі акцыю «турыстаў Пуціна» ў Данбасе

10
Работнікі сталовай сарвалі акцыю «турыстаў Пуціна» ў Данбасе

Правакацыя сепаратыстаў на расейска-украінскай мяжы правалілася.

Пра гэта паведамляе данецкае выданне «ОстроВ».

Акцыя правалілася з-за прэвентыўных мер, распачатых кіраўніцтвам Данецкай вобласці і сілавымі структурамі, а таксама сабатажу работнікаў грамадскага харчавання.

Раней у сацыяльных сетках распаўсюджвалася інфармацыя аб блакаванні сепаратыстамі з 4 па 7 красавіка ўкраінска-расейскай мяжы і ўладкаванні там намётавага мястэчка. У адказ на гэта міліцыя і памежслужба заявілі, што не дапусцяць правакацый. Аднак цалкам праваліла сепаратысцкую акцыю адмова фірмы, якая павінна была даць ім харчаванне.

«Яшчэ на працягу дня, пры кантрольным стэлефанаванні, адмовіў пастаўшчык грамадскага харчавання (без тлумачэння прычын). Высновы напрошваюцца самі па сабе», - паскардзіліся сепаратысты.

Раней, Дзяржпамежслужба папярэджвала арганізатараў акцыі пра адказнасць за блакаванне межаў і заклікала не браць у гэтым удзелу. Сёння першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма не выключае, што на пачатак траўня плануюцца новыя акцыі па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках