6 траўня 2024, панядзелак, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: Заявы РФ аб адводзе войскаў не пацверджаныя

6
Кэтрын Эштан: Заявы РФ аб адводзе войскаў не пацверджаныя

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у знешняй палітыцы заклікае Расею да дээскалацыі сітуацыі і адводзе войскаў ад мяжы Украіны.

Пра гэта Кэтрын Эштан заявіла падчас нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў 28 краін - чальцоў ЕЗ у Афінах, паведамляе УНІАН.

«Як вы ведаеце, Расея з'яўляецца нашым вялікім суседам, і мы ў гэтай сітуацыі чакаем двух рэчаў. Па-першае, дээскалацыі. Вы разумееце, што гэта значыць з пункту гледжання дыслакацыі войскаў...Мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца. Заявы аб адвядзенні войскаў не пацвярджаюцца з боку NATO. І важна, каб Расея прадэманстравала, што яна сапраўды сур'ёзна ставіцца да дээскалацыі і адведзеных сваіх войскаў. Мы спадзяемся, што гэта адбудзецца. Мы і далей будзем пільна сачыць за развіццём сітуацыі», - сказала Эштан.

«Па-другое, павінна быць разуменне, што народы маюць права самастойна рабіць уласны выбар, і мы не прызнаем анэксіі Крыму. Мы таксама павінны ўважліва падумаць над будучыняй нашых стасункаў з Расеяй і нашымі партнёрамі на Усходзе», - дадала Эштан.

Нагадаем, украінскія інспектары правялі назіральны палёт над тэрыторыяй Расейскай Федэрацыі. Ён быў ажыццёўлены ў межах Дамовы паводле адкрытага неба ў канцы сакавіка. Фіксуецца пэўнае зніжэнне канцэнтрацыі расейскіх войскаў з боку ўсходняй мяжы Украіны, але пагроза бяспецы краіны застаецца. Пра гэта на брыфінгу паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках