6 траўня 2024, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO абяцае Украіне палітычную і вайсковую падтрымку

1
NATO абяцае Украіне палітычную і вайсковую падтрымку

Заходні блок краін NATO плануе даць Украіне палітычную і вайсковую падтрымку і павінен разгледзець магчымасць свайго далейшага расшырэння.

Пра гэта заявіў намеснік генэральнага сакратара NATO Аляксандр Вэршбоў у польскім Кракаве на канфэрэнцыі Defence Matters, паведамляе УНІАН.

"Мы павінны падтрымліваць Украіну ды іншых усходніх партнёраў, такіх як Грузія і Малдова, а таксама супрацоўнічаць з Еўразвязам. Больш за тое, мы павінны адчыніць дзверы для новых сябраў і выяўна выказаць сваю пазіцыю: ніводная вонкавая сіла не можа заблакаваць магчымага далучэння да Альянсу. (Ніхто) не мае права вета", - сказаў Вэршбоў.

Ён асудзіў захоп расейцамі ўкраінскага Крыма і сказаў, што працяг агрэсіі супраць Украіны прычыніцца да таго, што Расея з партнёра NATO ператворыцца "больш у супраціўніка".

"Я перакананы, што Альянс доўгі час не будзе прызнаваць захоп Крыма, больш за тое, мы будзем падтрымліваць Украіну шляхам актывізацыі палітычнага і вайсковага супрацоўніцтва", - сказаў Вэршбоў.

Прадстаўнік NATO адзначыў, што заходнія дзяржавы пасля заканчэння "халоднай вайны" спрабавалі актывізаваць супрацоўніцтва з Расеяй, аднак, няўдала.

"Расейскія лідэры з'яўляюцца ахвярамі ўласнай прапаганды, бо больш шукаюць змовы Захаду, чым спрабуюць наладзіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Ён таксама дадаў, што новая інфармацыя ў справе размяшчэння дадатковых сіл Альянсу на тэрыторыі дзяржаў Усходняй Еўропы, у тым ліку Польшчы, можа з'явіцца пасля пасяджэння міністраў дзяржаў-чальцоў NATO ў чэрвені сёлета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках