2 траўня 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі супраць рэжыму Пуціна будуць пашырацца

17
Санкцыі супраць рэжыму Пуціна будуць пашырацца

ЗША таксама не пацвярджаюць адвод расейскіх войск з межаў Украіны.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў, што ЗША не пацвярджае адвод расейскіх войскаў з мяжы Украіны, які абяцаў ажыццявіць прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пра гэта паведамляе УНІАН.

«Мы бачылі паведамленні аб тым, што прэзідэнт Пуцін аддаў распараджэнне адвесці (ад мяжы) батальён», - сказаў Эрнэст.

Калі журналісты, перабіўшы яго, нагадалі, што ў чацвер міністр абароны ЗША Чак Хейгела паведаміў, што не бачыў гэтаму пацверджанняў, прадстаўнік Белага дома дадаў: «Гэта па-ранейшаму з'яўляецца праўдай».

Прадстаўнік Белага дома выказаў сумнеў у тым, што ва Украіне адбываецца маштабнае парушэнне правоў расейскамоўнага насельніцтва, але падкрэсліў, што адпраўка туды міжнародных назіральнікаў можа зняць гэтыя пытанні.

«Я ведаю, прэзідэнт Пуцін афіцыйна выказваў асцярогу з нагоды гвалту ў дачыненні да этнічных расейцаў. Вядома, мы не бачылі паведамленняў пра гэта. Але калі прэзідэнт Пуцін падмацуе сваю ўпэўненасць з дапамогай адпраўкі незалежных міжнародных назіральнікаў, мы падтрымаем такое рашэнне», - сказаў Эрнэст.

Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць ЗША «ўводзіць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі».

Нагадаем, 3 красавіка міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што расейскія войскі ў памежных з Украінай абласцях будуць вяртацца ў казармы па меры выканання задач.

Учора Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у знешняй палітыцы заклікала Расею да дээскалацыі сітуацыі і адводу войскаў ад мяжы Украіны.

Пра гэта Кэтрын Эштан заявіла падчас нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў 28 краін - чальцоў ЕЗ у Афінах.

«Як вы ведаеце, Расея з'яўляецца нашым вялікім суседам, і мы ў гэтай сітуацыі чакаем двух рэчаў. Па-першае, дээскалацыі. Вы разумееце, што гэта значыць з пункту гледжання дыслакацыі войскаў...Мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца. Заявы аб адвядзенні войскаў не пацвярджаюцца з боку NATO. І важна, каб Расея прадэманстравала, што яна сапраўды сур'ёзна ставіцца да дээскалацыі і адводу сваіх войскаў. Мы спадзяемся, што гэта адбудзецца. Мы і надалей будзем пільна сачыць за развіццём сітуацыі», - сказала Эштан.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках