2 траўня 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Госця» Лукашэнкі Бакіева прысудзілі да 25 гадоў турмы

33
«Госця» Лукашэнкі Бакіева прысудзілі да 25 гадоў турмы

Прысуд вынесены на радзіме збеглага палітыка - у Кыргызстане.

Былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў і яго сваякі атрымалі завочна працяглыя тэрміны зняволення паводле справы аб спробе забойства замежнага бізнэсоўца Шона Дэйлі, паведамілі «Інтэрфаксу» ў Вярхоўным судзе (ВС) Кыргызстана.

«Бакіеў прысуджаны пастановай Першамайскага суда да 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму», - сказаў суразмоўца агенцтва.

З ягонай інфармацыі, брат былога прэзідэнта і былы кіраўнік Службы дзяржаховы (СДА) Жаныбек Бакіеў завочна прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.

«Сыны былога прэзідэнта - Марат Бакіеў асуджаны да 20 гадоў, а Максім Бакіеў - да пажыццёвага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму», - паведамілі ў ВС.

Прысуд быў вынесены ў рамках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да экс-прэзідэнта і яго блізкіх сваякоў паводле абвінавачвання ў арганізацыі забойства прадстаўніка кампаніі «Оксус» Шона Дэйлі. Гэтая кампанія мела намер заняцца распрацоўкай радовішча золата Джэра ў Талааскай вобласці, дзе былі разведаныя і пацверджаныя запасы 80 тон каштоўнага металу.

Нагадаем, экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў пасля рэвалюцыі збег з краіны і пасяліўся ў Беларусі. У жніўні ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Менску знаходзіцца і Жаныбек Бакіеў, які ў перыяд кіравання краінай братам узначальваў Службу дзяржаўнай аховы.

Напачатку 2013 года былы прэзідэнт і яго брат Жаныш былі завочна асуджаныя паводле справы аб гібелі былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Медзета Садыркулава, які, як сцвярджалася, быў забіты ранейшай уладай за тое, што збіраўся перайсці ў апазіцыю. Паводле гэтай справы Курманбек Бакіеў завочна атрымаў 24 гады турмы, яго брат - завочны пажыццёвы тэрмін. Бішкек афіцыйна запатрабаваў выдачы Бакіевых, але атрымаў адмову.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках