2 траўня 2024, Чацвер, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: ЕЗ адзіны ў абароне незалежнасці Украіны

2
Кэтрын Эштан: ЕЗ адзіны ў абароне незалежнасці Украіны

Еўразвяз, як і раней, адзіны ў сваёй рэакцыі на пагрозу ўкраінскаму суверэнітэту.

Пра гэта пасля нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан, паведамляе «Інтэрфакс-Україна».

«Я магу нагадаць усім, што мы застаёмся адзінымі ў нашай адданасці дзейнічаць разам, каб рэагаваць на пагрозу ўкраінскага суверэнітэту і стабільнасці», - заявіла Эштан.

З яе слоў, украінскае пытанне зноў было адным з галоўных на парадку дня.

Таксама Эштан падкрэсліла важнасць працягу палітычнага дыялогу.

«Мы будзем працягваць наш дыялог з Расеяй, з украінскімі калегамі і ЗША», - заявіла Эштан і адзначыла неабходнасць дээскалацыі сітуацыі з боку Расеі.

Таксама вярхоўная прадстаўніца ЕЗ адзначыла, што планаванае да падпісання пагадненне аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай у рамках пагаднення аб асацыяцыі «будзе мець толькі станоўчы эфект на расейскую эканоміку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках