3 траўня 2024, Пятніца, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» захапілі пракуратуру ў Марыупалі

16
«Турысты Пуціна» захапілі пракуратуру ў Марыупалі

Група асоб уварвалася ў будынак пракуратуры ў Марыупалі.

Пра гэта распавяла кіраўніца прэс-службы пракуратуры Данецкай вобласці Ала Конік, паведамляе «Востраў».

«Блізу 14.30 група асоб праводзіла несанкцыянаваны мітынг ля будынку пракуратуры горада Марыупаля», - гаворыцца ў паведамленні. Груба парушаючы грамадскі парадак, мітынгоўцы ўварваліся ў будынак пракуратуры і патрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам ведамства з нагоды затрымання напярэдадні самаабвешчанага мэра горада Дзмітрыя Кузьменкі. Пры гэтым выразна сфармуляваць свае патрабаванні яны не змаглі.

Паводле гэтага факту распачатая крымінальная вытворчасць па ч.1 арт. 294 Крымінальнага Кодэкса Украіны (масавыя беспарадкі). Для расследавання створана аператыўная група следчых і працэсуальных кіраўнікоў, складзены план першачарговых следчых дзеянняў. Падзея фіксавалася на відэа. На гэты момант праходзіць ідэнтыфікацыя ўдзельнікаў падзей. У сапраўдны час будынак пракуратуры вызвалены.

Нагадаем, паводле звестак МУС Украіны, у сепаратысцкіх мітынгах ва ўсходніх рэгіёнах краіны бярэ ўдзел вялікая колькасць добраахвотнікаў з Белгарада, Растова-на-Доне, Варонежа і іншых памежных расейскіх гарадоў, а таксама крымінальныя элементы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках