2 траўня 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ распачала крымінальную справу супраць завадатара данецкіх сепаратыстаў

9
СБУ распачала крымінальную справу супраць завадатара данецкіх сепаратыстаў

У дачыненні да затрыманага раней Дзмітрыя Кузьменкі распачатая крымінальная справа.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ. Аднаму з арганізатараў сепаратысцкіх выступленняў на Данбасе пагражае турэмны тэрмін да трох гадоў.

«СБУ спыніла злачынную дзейнасць грамадзяніна Украіны Дзмітрыя Кузьменкі, ураджэнца г.Канатоп Сумскай вобласці, які арганізоўваў сепаратысцкія мерапрыемствы ў Данецкай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Распачатая крымінальная справа, Кузьменку абвешчанае падазрэнне аб датычнасці да ўчынення злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) КК Украіны.

Згодна з пастановай суда яму абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Ён дастаўлены ў следчы ізалятар СБУ ў Кіеве.

Нагадаем, сёння стала вядома аб затрыманні 15 чалавек, якія рыхтавалі дыверсіі ў суседняй Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках