2 траўня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам хочуць пабудаваць ядзерны рэактар

38
Пад Менскам хочуць пабудаваць ядзерны рэактар

Рэактар у «Соснах» можа быць пабудаваны пры ўдзеле спецыялістаў з Расеі.

Аб'яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных даследаванняў распрацаваў тэхпатрабаванні да яго праекта. Пра гэта ўдзельнікам форуму «Атамэкспа-Беларусь» паведаміў Вячаслаў Куўшынаў, загадчык лабараторыі АІЭЯД. Ён нагадаў, што даследчы рэактар, у пачатку 1960-х гадоў пабудаваны ў інстытуце, вывелі з эксплуатацыі ў 1992 годзе, піша БелТА.

Раней Кірыл Камароў, намеснік гендырэктара дзяржкарпарацыі «Росатом», заявіў, што экспэрты дзвюх краін вядуць перамовы ў пытанні збудаванні ў краінре цэнтра з даследчым рэактарам, які павінен выкарыстоўвацца для навуковых і практычных задач у кірунках ядзернай медыцыны, мадыфікацыі матэрыялаў.

«Спадзяемся, што ў нас будзе магчымасць пабудаваць у Беларусі не толькі першую АЭС, - сказаў Камароў, - але і такі даследчы цэнтр».

Выстава і канфэрэнцыя «Атамэкспа-Беларусь-2014» прайшла ў Менску 1-3. Абмяркоўвалася развіццё атамнай энэргетыкі, рэалізацыя праекта АЭС у Астраўцы, пытанні бяспекі. Такія пляцоўкі, як кажуць экспэрты, даюць магчымасць узаемадзейнічаць дзяржаве і грамадству.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках