2 траўня 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаварцова згуляе ў фінале турніру ў Монтэрэе

1
Гаварцова згуляе ў фінале турніру ў Монтэрэе

Вольга Гаварцова (65) і венгерка Цімя Бабош (32) згуляюць у фінале тэніснага турніру ў Монтэрэе (Мексіка).

У стартавым матчы «пасеяны» пад першым нумарам дуэт з лікам 6:3, 4:6, 13:11 (тай- брэйк) выйграў у Крысціны Младэновіч з Францыі (19) і Аляксандры Пановай з Расеі (123), у чвэрцьфінале - у амерыканак Азіі Мухамад (109) і Элі Уіл (102) - 7:5, 7:5.

Паўфінальная сустрэча не адбылася праз адмову «пасеяных» пад чацвёртым нумарам 43-гадовай японкі Кіміко Датэ-Крум (58) і чэшкі Караліны Плісковай (75), піша БелаПАН.

У кар'еры Вольгі Гаварцовай як парнага гульца гэта будзе 13 фінал. Восем яна выйграла.

Прызавы фонд турніру - 500 тысяч даляраў ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках