26 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адгалоскі Судэт

4
Адгалоскі Судэт

Літве, Латвіі і Эстоніі патрэбная абарона NATA і авіяносец ЗША ў Балтыйскім моры.

«Нам нялёгка, але не трэба ўпадаць у істэрыку», - кажа Эдгарс Рынкевік, міністр замежных спраў Латвіі. Так як украінскі крызіс прадаўжаецца, Латвія, Эстонія, Літва, тры балтыйскіх дзяржавы, ўсё больш схільныя да ціску з боку Расеі праз гістарычныя, геаграфічныя, і моўныя прычыны. Калі б не іх сяброўства ў NATA, балтыйская тройца адчувала б сябе так жа ўразліва як і ў 1938-1939, пасля таго як Гітлер анексаваў Судэты выкарыстоўваючы як падставу неабходнасць абароны мясцовага нямецкага насельніцтва, падчас падрыхтоўкі да падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа. Гаворачы аб паралелях паміж мінулым і сучаснасцю, Рынкевікс заявіў, што «ў іх цяпер шмат эмоцый», піша The Economist (пераклад - charter4.org).

Усяго толькі некалькі краін ведаюць Расею так добра як балтыйскія. Яны стагоддзямі былі часткай Расейскай імперыі і былі захопленыя Савецкім Саюзам на 50 гадоў. Прыблізна чвэрць эстонцаў і 27% латвійцаў уважаюць рускую сваёй роднай мовай, хоць практычна ўсе прыбалтыйцы хоць ледзь-ледзь, але гавораць па-руску, а многія з іх валодаюць двума мовамі. У Латвіі адзін з пяці шлюбаў - змешаны.

Нават калі папярэджання балтыйскіх лідараў наконт экспансіянізму Расеі былі ўспрынятыя іх саюзнікамі ў NATA і Еўрапейскім Звязе, ад іх часта адмахваліся як ад параноі ці русафобіі. «Мы казалі шмат разоў, што Расея - гэта не новая Расея» - кажа Марка Міхельсонам, кіраўнік камітэта ў замежных адносінах Эстонскага Парламента, і былы карэспандэнт у Маскве эстонскай штодзённай газеты. Расея працягвае свае экспансіянісцкія традыцыі, сцвярджае Міхельсонам, і вайна ў Грузіі была толькі першым крокам.

Хоць, калі Расея анексавала Крым, стаўленне Захаду памянялася, усё ж большасць заходнееўрапейцаў не згодныя з прыбалтыйцамі і палякамі ў тым, што цяпер рабіць. Еўрапейскі Звяз пакараў некалькіх расейцаў візавымі забаронамі і замарожваннем актываў. Прыбалтыйцы шакаваныя: «Спіс з 21 чалавека - гэта жарт, і гэта нават не тыя людзі ў спісе», - кажа чыноўнік у МЗС Латвіі. Дыпламаты ўсіх балтыйскіх краін сумняваюцца, што толькі сур'ёзныя эканамічныя санкцыі з моцнымі сігналамі аб вайсковай дапамозе балтыйскім краінам, ўтрымаюць Расею ад далейшай экспансіі. «Мы б хацелі бачыць тут некалькі амерыканскіх эскадрылляй, салдат, ці нават авіяносец» - кажа былы латвійскі міністр.

Эканамічныя санкцыі вельмі дорага абыдуцца для Балтыі. Расея - гэта найбольшы гандлёвы партнёр Літвы, на Расею прыходзіцца 25% у яе гандлёвым балансе, у Літвы і Эстоніі блізу 10%. Сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць асабліва залежныя ад расейскага бізнесу, гэтак жа як і парты, транспарт і лагістыка. Але больш за ўсё, балтыйскія краіны залежаць ад паставак расейскіх энерганосьбітаў, у прыватнасці газу. Калі Расея закруціць вентылі, газавыя сховішчы ў Латвіі змогуць кампенсаваць нястачу на 3 месяцы (або для самой Латвіі на 3 гады), але трэба будзе некалькі гадоў, каб знайсці і забяспечыць альтэрнатыўныя пастаўкі газу ў рэгіён.

Балтыйскія лідары чакаюць, што ціск на іх будзе расці прапарцыйна сіле адказу Захаду на ўварванне Расеі ў Крым. Расейцы могуць выкарыстоўваць кропкавыя санкцыі, напрыклад, кажуць аб забароне на імпарт некалькіх латвійскіх тавараў ці павышэнне коштаў на газ для літоўцаў. Яны могуць узмацніць сваю прапаганду (асабліва праз расейскае тэлебачанне, якое глядзяць шмат прыбалтыйцаў), магчыма, правядуць кібер-атаку, або паспрабуюць дэстабілізаваць паўсядзённае жыццё. «Некаторыя рускія тут жывуць у рускай мыльнай бурбалцы», - кажа Вікторс Макаровс, расеяц, які працуе ў латвійскім МЗС. Даследаванне паказвае, што двое з трох расейцаў у Латвіі падтрымліваю анэксію Крыма Расеяй.

Калі паглядзець пазітыўна то, балтыйскія палітыкі спадзявацца што, расейскі рэваншызм абудзіў Захад наконт важнасці іх рэгіёну і неабходнасці яго абароны. Яны спадзяюцца, што гэта заахвоціць Швецыю і Фінляндыю да ўступлення ў NATA і перашкодзіць памяншэнню абаронных бюджэтаў урадаў гэтых краін і іншых краін ЕЗ. І хто ведае? - Магчыма, падзелены ЕЗ аб'яднацца вакол больш гарманічнай палітыкі бяспекі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках