2 траўня 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATA павялічыць кантынгент у Польшчы для абароны межаў ЕЗ

3
NATA павялічыць кантынгент у Польшчы для абароны межаў ЕЗ

Альянс размесціць на тэрыторыі Польшчы дадатковыя войскі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск. Ён адзначыў, што Паўночнаатлантычны Альянс павялічыць сваю ваенную прысутнасць у краіне з мэтай развеяць асцярогі ўсходнееўрапейскіх краін з нагоды іх бяспекі пасля анэксіі Крыма Расеяй. Пра гэта Туск заявіў праз тры дні пасля таго, як Альянс загадаў сваім вайскованачальнікам распрацаваць планы ўзмацнення абароны ўсходніх межаў краін-сябраў NATA, а таксама Украіны, паведамляе Ліга.

«План умацавання - прысутнасць NATA ў Польшчы, у тым ліку вайсковая прысутнасць, факт, які ужо адбыўся, які стане відавочным ужо ў бліжэйшыя тыдні, - заявіў Туск у эфіры тэлеканала TVN. - Цяпер мы не вядзем размовы пра тое, ці здарыцца гэта, зараз мы гаворым аб маштабах, аператыўнасці і некаторых тэхнічных аспектах узмацнення польскай бяспекі».

Нагадаем, 16 сакавіка ў Крыме прайшоў неканстытуцыйны рэферэндум. За далучэнне да Расеі на ім прагаласавалі 96,77%. Працэс волевыяўлення крымчан суправаджаўся парушэннямі. Уладзімір Пуцін ўвечары 17 сакавіка падпісаў указ «Аб прызнанні Рэспублікі Крым» суверэннай і незалежнай дзяржавай.

У пятніцу, 21 сакавіка, Савет Федэрацыі аднагалосна ратыфікаваў міждзяржаўны Дагавор «Аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў». 20 сакавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала міждзяржаўны дагавор аб прыняцці ў склад Расеі новых суб'ектаў - рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках