3 траўня 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкія сепаратысты пачалі мітынг з таго, што аблаялі журналістаў

16
Данецкія сепаратысты пачалі мітынг з таго, што аблаялі журналістаў

Сёння ў Данецку блізу дзвюх тысяч сепаратыстаў мітынгуюць пад расейскімі сцягамі на плошчы Леніна.

Мітынгоўцы выступаюць за федэралізацыю Украіны, аднак пры гэтым ні ў аднаго з мітынгоўцаў украінскага сцяга ў руках няма - усе сепаратысты трымаюць у руках расейскі трыкалор і перыядычна скандуюць «Расея, Расея», піша Лiга.нет.

Сепаратысты з руху «Расейскі блок» заклікаюць людзей байкатаваць прэзідэнцкія выбары ва Украіне.

Пры гэтым, паводле інфармацыі «Украінскай праўды», у самым пачатку мітынгу некаторыя яго ўдзельнікі патрабавалі выдаліць з плошчы журналістаў, якія асвятляюць акцыю. Яны з лаянкай накінуліся на карэспандэнтаў і фотакараў, патрабуючы, каб яны «пайшлі вон!».

Сённяшняе мерапрыемства сепаратыстаў прысвечана абароне байцоў «Беркута», затрыманых украінскімі спецслужбамі паводле падазрэнняў у масавых забойствах падчас супрацьстаяння ў Кіеве. Удзельнікі мітынгу скандуюць прарасейскія лозунгі і трымаюць у руках сцягі Расейскай Федэрацыі, Георгіеўскія сцягі і сцягі прарасейскіх грамадскіх арганізацый, уключаючы забароненую «Данецкую рэспубліку».

Нагадаем, паводле звестак МУС Украіны, у сепаратысцкіх мітынгах ва ўсходніх рэгіёнах краіны бярэ ўдзел вялікая колькасць добраахвотнікаў з Белгарада, Растова-на-Доне, Варонежа і іншых памежных расейскіх гарадоў, а таксама крымінальныя элементы.

Фотa:www.liga.net

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках