2 траўня 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана праспявала гімн Украіны ў стылі Баха і Queen

12

На цырымоніі адкрыцця Women in the Wolrd Summit украінская спявачка, актывістка Еўрамайдану Руслана Лыжычка выканала адмысловую новую версію гімна Украіны.

Гімн прагучаў на ўкраінскай і ангельскай мовах у сімфа-рокавай апрацоўцы ў стылі ўрачыстых мес Баха і гітарнай музыкі Queen.

Пра гэта сама Руслана паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

Як паведаміла актывістка, якая называе сябе «народным дыпламатам», падчас цырымоніі яна прама са сцэны «адправіла палітыку Пуціна ў мінулае».

«Я заклікала свет спыніць з Пуціным любое супрацоўніцтва, бізнэс, перспектыўныя праекты, бо гэтыя грошы пойдуць на ваенную машыну, будуць спрыяць запалохванню і вайне з Украінай, і нестабільнасці ва ўсім свеце», - напісала Руслана.

Цырымонія адбылася 3 красавіка ў THE DAVID H. KOCH THEATER (Лінкальн - цэнтр), дзе Руслана выступіла паводле запрашэння адной з самых папулярных амерыканскіх вядучых, рэдактара The Daily Beast і аўтара шматлікіх ток-шоў Ціны Браўн.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках