2 траўня 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хмяльніцкай вобласці паставілі слуп ганьбы для расейскіх палітыкаў

6
У Хмяльніцкай вобласці паставілі слуп ганьбы для расейскіх палітыкаў

Замест помніка Леніну ў Шэпятоўцы паставілі слуп ганьбы для расейскіх палітыкаў.

Найбольшае абурэнне выклікала ураджэнка Шэпятоўкі, кіраўнік Рады Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка.

На слупе два вялікіх партрэты - прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а таксама кіраўніка Рады Федэрацыі РФ Валянціны Мацвіенкі, якая нарадзілася ў Шапятоўцы.

Знізу партрэты расійскіх сенатараў - ураджэнцаў Украіны, якія дазволілі Пуціну ўвесці войскі на тэрыторыю сваёй радзімы: львоўца Юрыя Бірукова, Анатоля Бандарук і Алега Ткача з Казаціна на Віннітчыне, Уладзіміра Кулакова з Белай Царквы, данчука Мікалая Рыжкова, Мікалая Максюты з Кіраваградскай вобласці, марыупальца Мікалая Сабліна.

Акрамя таго жыхары Шапятоўкіа звярнуліся да СБУ з патрабаваннем забараніць Валянціне Мацвіенцы ўезд ва Украіну.

Адзначым, што сама Мацвіенка заяўляе, што не адчувае цёплых пачуццяў да Шапятоўкі: "Мы адтуль з'ехалі, калі мне было тры гады". Пры гэтым яна замоўчвае, што расла ўсё ж ва Украіне - бо ў 1952 годзе яе сям'я пераехала ў Чаркасы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках