3 траўня 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка Рады бяспекі: Ноч пакажа здольнасць сілавых структур

4
Намеснік кіраўніка Рады бяспекі: Ноч пакажа здольнасць сілавых структур

Кіраўнік РНБА папярэджваў аб імавернасці актывізацыі сэпаратыстаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала намесніца кіраўніка РНБА Вікторыя Сюмар.

"Аб адпаведных пагрозах Андрэй Парубій казаў яшчэ ў сераду. Чаму іх дапусцілі? Гэта другая важная тэма пасля комплексу захадаў супраць сэпаратыстаў, сярод якіх шмат вядомых прозвішчаў. І якія цяпер прадаюць свае паслугі ў здачы ўкраінскіх тэрыторый Маскве. Ноч пакажа здольнасць сілавых структур", - рэзюмавала Сюмар.

Чыноўнік таксама адзначыў, што выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў быў ужо ў аэрапорце для вылету ў Літву, калі даведаўся пра захоп адмінбудынкаў сэпаратыстамі на ўсходзе Украіны, пасля чаго неадкладна скасаваў свой візіт і праводзіць нараду сілавікоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках