4 траўня 2024, Субота, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі вайсковец расстраляў украінскага афіцэра ў Крыме

45
Расейскі вайсковец расстраляў украінскага афіцэра ў Крыме

Украінскі вайсковец быў забіты двума стрэламі ва ўпор.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных дадзеных групы «Інфармацыйны супраціў», учора ўвечары ў Крыме расейскі вайсковец расстраляў украінскага афіцэра, які захаваў вернасць Прысяге на вернасць народу Украіны. У прыватнасці, у пгт Навафёдараўка а 23:45 двума стрэламі ва ўпор расейскім вайскоўцам малодшым сяржантам Зайцавым А.С. у сваім пакоі ў афіцэрскім інтэрнаце быў застрэлены вайсковец в/ч 1100 маёр К., які рыхтаваўся да выезду на мацярык», - паведамляе Дзмітрый Тымчук.

Паводле яго дадзеных, капітан Арцём Ярмоленка, які прысутнічаў у гэтым пакоі, быў па-зверску збіты і вывезены ў размяшчэнне расейскіх войскаў.

«Акупанты забралі таксама цела загінулага ўкраінскага маёра», - дадае Тымчук.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках