4 траўня 2024, Субота, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўскія сепаратысты вераць, што Януковіч ва Украіне

3
Харкаўскія сепаратысты вераць, што Януковіч ва Украіне

Пра вяртанне ў краіну збеглага прэзідэнта заявілі на мітынгу ў Харкаве.

Па-прарасейску настроеныя актывісты абяцаюць усталяваць намётавы гарадок каля будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі. "Каля аблдзяржадміністрацыі будзе зараз намётавы гарадок. Харкаўяане будуць стаяць тут да вяртання законнай легітымнай улады, да навядзення канстытуцыйнага парадку", - заявіў адзін з актывістаў, які назваўся Канстанцінам, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

Ён растлумачыў, што пад легітымнай уладай ён і яго аднадумцы маюць на ўвазе Віктара Януковіча.

"Па інфармацыі, якая паступіла з Данецка, Віктар Фёдаравіч Януковіч ужо высадзіўся ў Данецку... Розныя ёсць ацэнкі яго дзейнасці. Асабіста я лічу яго здраднікам... Але як бы там ні было, гэта легітымны прэзідэнт. Таму хай вяртаецца і наводзіць парадак", - дадаў актывіст.

Зараз актывісты ўсталёўваюць перад будынкам ХАГА металічныя загароды. Унутраныя войскі і частка міліцыі пакінулі пляцоўку перад будынкам абласной адміністрацыі пад апладысменты актывістаў, скандавалі "Міліцыя з народам!".

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках