4 траўня 2024, Субота, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Агуцін наведаў Еўрамайдан і прысвяціў верш украінцам

9

Расейская зорка падзялілася фатаграфіямі з Майдана ў сацсетках.

На выходных на кіеўскі Еўрамайдан прыехаў расейскі спявак Леанід Агуцін, паведамляе ТСН. Вядомы спявак прайшоўся сярод барыкад і зрабіў некалькі фотаздымкаў на памяць.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Агуцін выклаў некалькі фатаграфій і напісаў: «Вясна ў Кіеве. Тут самае сіняе неба і смачнае паветра. Калі-небудзь прыбяруць смецце, сыдзе канчаткова прысмак гару і любімы горад расквітнее».

Убачанае ў цэнтры Кіева спевака ніколькі не напалохала, наадварот - натхніла на паэзію. Агуцін прысвяціў Еўрамайдану ўласны верш, гэта ўрывак з яго:

Версты годами меря,

Отсиживая срок,

Зверь загоняет зверя,

С Востока на Восток.

Узрите эту меру.

Испейте глубину,

Любовь, надежду, веру,

Отправив на войну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках