4 траўня 2024, Субота, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўскія сепаратысты пабіліся ў будынку АГА

31

Актывісты падзяліліся на тых, хто за федэралізацыю, і тых, хто за ўваходжанне ў склад Расеі.

Сярод сепаратыстаў, якія захапілі будынак Харкаўскай АГА, пачалася бойка.

Як паведамляецца, частка людзей, якія сабраліся ў фае (унутр будынку іх не прапускае міліцыя), выступаюць за правядзенне «рэферэндуму» адносна федэралізацыі Украіны, другая частка - за далучэнне да Расеі, перадае 057.ua.

У той жа час, мэр горада Генадзь Кернес, які прыбыў да аблдзяржадміністрацыі, заявіў, што сярод захопнікаў няма сепаратыстаў - людзі проста сабраліся даведацца аб выніках расследавання стральбы, якая адбылася ўвечары 14 сакавіка на вуліцы Рымарскай каля офіса «Просвиты» і «Правага сектара», у выніку якой загінулі двое людзей. Яго словы прысутныя сустрэлі з абурэннем, пасля чаго пачалася невялікая бойка.

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках