4 траўня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкія сепаратысты просяць Пуціна ўвесці войскі

12
Данецкія сепаратысты просяць Пуціна ўвесці войскі

Марыянеткі Пуціна звярнуліся да яго з просьбай «пра ўвод часовага міратворчага кантынгенту».

«Тэрыторыя ў межах прызнаных межаў з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай», - падкрэсліваецца ў заяве дэпутатаў Данецкага абласнога савета. Сепаратысты таксама прынялі рашэнне аб правядзенні «рэфэрэндуму» па пытанні ўваходжання рэгіёна ў склад Расеі не пазней 11 траўня. «Гэтая дата была ўзгодненая з Луганскай і Харкаўскай абласцямі», - адзначыў адзін з удзельнікаў пасяджэння.

Нагадаем, сёння дэпутаты Данецкага абласнога савета абвясцілі аб дзяржаўнай самастойнасці так званай Данецкай народнай рэспублікі.

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Па дадзеных МУС Украіны, у сепаратысцкіх мітынгах ва ўсходніх рэгіёнах краіны бярэ ўдзел вялікая колькасць добраахвотнікаў з Белгарада, Растова-на-Доне, Варонежа і іншых прымежных расейскіх гарадоў, а таксама крымінальныя элементы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках