4 траўня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы забойца ўкраінскага афіцэра ў Крыме

16
Затрыманы забойца ўкраінскага афіцэра ў Крыме

Сяржант Зайцаў затрыманы следчым камітэтам Расеі.

Ваеннаслужачы Чарнаморскага флоту Расеі, які застрэліў украінскага маёра Станіслава Карачэўскага (на фота) у Крыме, затрыманы следчым камітэтам РФ. Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік начальніка галоўнага каманднага цэнтра Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Размазнін са спасылкай на дадзеныя камандзіра марской авіяцыйнай брыгады. Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, Размазнін удакладніў, што асобная крымінальная вытворчасць па гэтай справе адкрытая і ва Украіне.

"Сутнасць справы там вельмі банальная. Ён (Карачэўскі) разам з капітанам Ярмоленкам вярталіся дадому, ішлі міма КПП сваёй часткі. Там нясуць службу вайскоўцы Расеі, яны з імі перагаварылі. У выніку гэтых перамоваў расейцы выклікалі групу ўзмацнення. Афіцэры спрабавалі знайсці прытулак у афіцэрскім інтэрнаце, у выніку на ўсіх пяці паверхах былі ўзарваныя светлашумавыя гранаты. Капітан здолеў схавацца ў пакоі, а маёр быў застрэлены на пераходзе паміж другім і трэцім паверхамі. Стрэл прагучаў з аўтамата гэтага малодшага сяржанта, адна куля трапіла ў цела, адна - у галаву", - сказаў Размазнін, дадаўшы, што ў загінулага засталіся двое дзяцей: сыну - пяць гадоў, дачцэ - чатыры.

"Не хачу гаварыць высакамоўных рэчаў, але малодшы сяржант Зайцаў перавёў, будзем так казаць, супрацьстаянне ў непасрэдны кантакт, у гарачую фазу, па вялікім рахунку. Таму рэагаванне будзе адназначным, ніхто не будзе стаяць у баку гэтай гібелі. Тым больш што гэта не першы выпадак. Вы ведаеце, мы страцілі прапаршчыка ў свой час", - адзначыў Размазнін.

Следства па крымінальнай вытворчасці, адкрытай украінскімі следчымі, будзе праводзіцца на ўзроўні органаў, якія кантралююць дзейнасць вайсковых фармаванняў.

Нагадаем, 6 красавіка, у 23:40 па кіеўскім часе, у пгт. Навафёдараўка у афіцэрскім інтэрнаце двума стрэламі ва ўпор з аўтамата АК-74 вайсковец асобнага батальёна марской пяхоты ЧФ РФ малодшы сяржант Зайцаў А.С. застрэліў маёра Карачэўскага Станіслава Уладзіміравіча (1981 г.н.), які праходзіў службу ў адной з вайсковых частак ВМС ВС Украіны і рыхтаваўся да выезду на мацярык. Папярэдне ўстаноўлена, што адна куля трапіла ўкраінскаму афіцэру ў грудзі, другая ў вобласць глаза.18 сакавіка расейскія акупанты ў Крыме забілі ўкраінскага прапаршчыка Сяргея Какурына.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках