4 траўня 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луганскіх сепаратыстаў фінансуе сям'я Януковіча

Луганскіх сепаратыстаў фінансуе сям'я Януковіча

Сепаратысцкія хваляванні ў Луганску фінансуе з Масквы сям'я былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Пра гэта заявіў у эфіры Эспрессо.TV народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзімір Ландзік.

"Грошы перадае з Масквы сям'я Януковіча", - паведаміў Ландзік.

Ён таксама заявіў, што за луганскімі сепаратыстамі стаіць цяперашні старшыня ПР Аляксандр Яфрэмаў.

"Стаяць тыя, хто заўсёды тут былі - банда Партыі рэгіёнаў на чале з Аляксандрам Яфрэмавым. А каму яно трэба, як яму і яго камандзе", - адзначыў нардэп.

Таксама ён паведаміў, што сепаратысты захапілі будынак СБУ ў Луганску, таму што яна "капае пад Яфрэмава".

Нагадаем, раней першы намеснік прэм'ер-міністра Украіны Віталь Ярэма заяўляў, што сепаратысцкія акцыі ва Украіне фінансуюцца грашыма, якія экс-прэзідэнт Віктар Януковіч са сваімі прыхільнікамі вывез з Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках