4 траўня 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінскія баевікі ў Луганску захапілі 300 аўтаматаў і 100 пісталетаў

2
Пуцінскія баевікі ў Луганску захапілі 300 аўтаматаў і 100 пісталетаў

Сярод штурмавікоў - расейскія дыверсанты.

Падрабязнасці захопу зброі ў будынку аддзялення СБУ Луганскай вобласці паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» народны дэпутат Алег Ляшко.

«Я зараз у Луганску., - піша ён. - Сітуацыя такая. Тэрарысты захапілі ў памяшканні ўпраўлення СБУ арыентыровачна 300 аўтаматаў, 100 пісталетаў, да 20 снайперскіх вінтовак. Злачынцы - пераважна вайскоўцы і былыя афганцы, іх у памяшканні да 150 чалавек. Разявак вакол будынка яшчэ чалавек 300. Сярод тэрарыстаў - частка расейскіх дыверсантаў, іх выдае акцэнт і рублі, якія яны маюць. Па перыметры будынка яшчэ чалавек 10-15 з рацыямі і са зброяй.

Дзіўна, але ў захопленым памяшканні СБУ да гэтага часу не адключылі электрычнасць, ваду і таму падобнае. Тэрарысты свабодна карыстаюцца кампутарамі і мабільнай сувяззю, каардынуюць сваю дзейнасць з навакольным светам».

На 17-й гадзіне панядзелка запланаваныя перамовы кіраўніцтва вобласці з лідарамі тэрарыстаў. Іх будуць угаворваць здаць зброю і пакінуць памяшканне.

«Я лічу, што ніякіх перамоваў з тэрарыстамі не павінна быць, трэба іх абясшкодзіць. Тэрарысты са зброяй - гэта небяспека для мірных грамадзян, таму задача ўлады абараняць людзей, - піша Алег Ляшко. - Па маёй інфармацыі, паслязаўтра тэрарысты плануюць штурмаваць абласную адміністрацыю, затым абвяшчаць стварэнне Луганскай рэспублікі ў складзе Расеі. Таму ўлада павінна дзейнічаць на апярэджанне і не цацкацца з тэрарыстамі».

Нагадаем, у нядзелю, 6 красавіка, у абласных цэнтрах Усходняй Украіны адбыліся шматтысячныя мітынгі, у выніку якіх мясцовыя актывісты, якія не прызнаюць уладу ў Кіеве, пачалі захоп будынкаў дзяржаўнай улады.

У прыватнасці, яны захапілі будынак упраўлення СБУ ў Данецку. Актывісты Народнага апалчэння Данбаса паведамілі, што будынак УСБУ ўмацоўваецца па перыметры, ідзе рэвізія архіўна-дакументальнай базы і матэрыяльна-тэхнічнага комплексу. Таксама людзі захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

У Луганску прарасейскія актывісты штурмам узялі будынак мясцовай СБУ. Яны патрабавалі вызвалення свайго верхавода - народнага губернатара Аляксандра Харытонава. Таксама паведамляецца, што ДАІ перакрытыя ўсе пад'езды да Луганска.

Абласная адміністрацыя была захопленая і ў Харкаве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках