4 траўня 2024, Субота, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Расея можа ўвесці войскі на Данбас

76
Дэпутат Дзярждумы: Расея можа ўвесці войскі на Данбас

У расейскім парламенце не выключаюць ўварвання ва ўсходнія вобласці Украіны.

Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Вячаслаў Ніканаў, перадаюць РІА Новости.

«Усё можа быць фармалізавана так ці інакш, і яшчэ пытанне, хто ім (жыхарам Данецкай вобласці) можа перашкодзіць у гэтай фармалізацыі. Калі ўрад Кіева будзе ўводзіць войскі або выкарыстоўваць спецпадраздзяленні, то гэта можа выклікаць яшчэ большы выбух і расейскае ўмяшанне. Ва ўсякім разе, ніхто не адмяняў выдадзены прэзідэнту Пуціну Саветам Федэрацыі дазвол на выкарыстанне ўзброеных сіл», - адказаў Ніканаў на пытанне, ці можа нейкім чынам быць фармалізаваная просьба аб увядзенні міратворчага кантынгенту.

Дэпутат нагадаў пра заявы расейскіх афіцыйных асоб, што Расея не мае намеру ўжываць сілу, калі не пачнецца кровапраліцце. Ён таксама падкрэсліў, што Масква называла ўмовы, пры якіх гатовая разглядаць крокі па легітымізацыі ўкраінскай улады, сярод якіх на першым месцы стаяла канстытуцыйная рэформа з федэралізацыяй Украіны і прызнаннем афіцыйнага статусу рускай мовы.

Нагадаем, у Данецку сепаратысты захапілі будынак АГА і абвясцілі аб стварэнні «Данецкай рэспублікі».

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках