4 траўня 2024, Субота, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі менскага ЖЭС спалілі «Таёту» (Відэа)

8

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Янкі Лучыны ля дома №26.

Высветлілася, што ўзгаранне адбылося на тэрыторыі ЖЭС №122. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, убачылі, што гарэў адкрытым полымем пікап Toyota Hilux, які знаходзіўся на стаянцы. Спецыялісты сталі высвятляць прычыну пажару - аказалася, што ўзгаранне было ўчынена наўмысна, піша onliner.by.

«Аўтамабіль быў цалкам пашкоджаны агнём, - паведаміў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. - Пра аўто вядома, што яно было выпушчанае ў 2012 годзе. Уладальнік - мужчына 1976 года нараджэння. Акрамя таго, ад полымя атрымаў пашкоджанні лакафарбавага пакрыцця Saab 9000, які знаходзіўся побач».

«Меркаваная прычына - падпал, - дапоўніў Віталь Дэмбоўскі. - Вінаваты ў падпале ўстанаўліваецца».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках