4 траўня 2024, Субота, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатар Данбаса: На ўсходзе Украіны ажыццяўляецца пераварот

7
Губернатар Данбаса: На ўсходзе Украіны ажыццяўляецца пераварот

На ўсходзе Украіны рэалізуецца мэтанакіраваны сцэнар дзяржаўнага перавароту, накіраванага на раскол краіны.

Пра гэта ідзе гаворка ў заяве кіраўніка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргея Таруты, паведамляюць «Навіны Данбаса».

Тарута асудзіў сепаратыстаў, якія занялі Данецкую аблдзяржадміністрацыю.

«Пастановы, якія прымаюцца зараз людзьмі, што захапілі дзяржаўныя ўстановы, з'яўляюцца незаконнымі», - заявіў ён.

«Законны выхад з існуючага крызісу павінна знайсці дзеючая абласная рада дэпутатаў. Заклікаю вызваліць залу для правядзення пазачарговай сесіі. Каб пазбегнуць сілавога сцэнару развіцця падзей, неабходна даць дэпутатам магчымасць сабрацца ў экстраным парадку. Далейшы дыялог неабходна выбудоўваць выключна ў прававым полі», - заклікаў данецкі губернатар.

Нагадаем, учора сепаратысты захапілі будынак Данецкай аблдзяржадміністрацыі. Не дачакаўшыся ад дэпутатаў аблрады выканання сваіх патрабаванняў, сёння яны абвясцілі стварэнне «Данецкай народнай рэспублікі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках