4 траўня 2024, Субота, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Палій: Расея падкупляе ўкраінскіх сілавікоў

9
Аляксандр Палій: Расея падкупляе ўкраінскіх сілавікоў

Праваахоўнікі падыгрываюць Расеі ці самаўхіляюцца ад наладжвання парадку на Усходзе Украіны.

Пра гэта ў каментары Gazeta.ua распавёў палітолаг Аляксандр Палій.

«Відавочны пракол улады - гэта сабатаж праваахоўнікаў. За месяц не ўдалося стварыць лаяльныя да Украіны праваахоўныя структуры. Яны не былі падрыхтаваныя да належнай абароны дзяржаўных устаноў. Мітынгі ў Харкаве, Данецку і Луганску былі відавочна невялікія. Аднак тысяча баевікоў умудраецца захапіць будынак. Хоць міліцыя мае ўсе магчымасці супрацьстаяць сепаратыстам. Відавочна, Авакаў зрабіў стаўку на старыя кадры. Праваахоўнікаў падкупляе Расея. Таму яны падыгрываюць, або самаўхіляюцца ад навядзення парадку. Варта ўлічваць, што міліцыя звязаная з Януковічам і яго ўладай, з бізнэсоўцамі ў былой ўладзе», - распавёў ён.

Палій адзначыў, што ўкраінская ўлада павінна распарадзіцца закрыць мяжу з Расеяй. «Другая праблема - не закрытая мяжа з Расеяй. Удзельнікі мітынгаў апранутыя ў балаклавы - расейцы. Яны зусім не арыентуюцца ў горадзе. Хацелі ў Харкаве захапіць тэатр, бо думалі, што гэта мэрыя. Раней улады не закрывалі мяжы, бо не хацелі раздражняць Поўдзень і Усход, але сёння трэба абараняць сваю тэрыторыю. Чыноўнікі не хочуць кровапраліцця. Але калі атакуюць памяшканні, у якіх захоўваецца зброя, то абавязкова трэба страляць», - распавёў палітолаг.

Ён дадаў, што варта зрабіць больш жорсткай мабілізацыю грамадзян у войска, каб Украіна была здольная сябе абараніць.

Сёння ў трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», што прыехалі з Расеі, і мясцовыя крымінальныя элементы, а таксама прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках