4 траўня 2024, Субота, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: На паўднёвым усходзе Украіны хочуць прывесці да ўлады Януковіча

4
Андрэй Іларыёнаў: На паўднёвым усходзе Украіны хочуць прывесці да ўлады Януковіча

Мэта сепаратыстаў - стварэнне незалежнай рэспублікі са сваім прэзідэнтам.

Пра гэта Gordonua.com заявіў былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

«Сепаратысты склічуць нешта накшталт з'езду абласных радаў, на якім абвесцяць аб стварэнні так званай Паўднёва-Усходняй ці Данецкай рэспублікі і выберуць уласнага прэзідэнта. Альбо з Расеі ім прывязуць Януковіча, які прызначыць новых губернатараў, кіраўнікоў міліцыі і СБУ. Сепаратысты прымуць ўласную канстытуцыю, захопяць аэрапорты, чыгуначныя станцыі, установы сувязі, тэле- і радыёстанцыі», - адзначыў ён.

Экспэрт мяркуе, што ініцыятары хваляванняў на ўсходзе Украіны хочуць забяспечыць бесперашкодны праход расейскіх спецслужбаў, якія рыхтуюць сур'ёзныя правакацыі. Такія, на якія ўкраінская ўлада ўжо не зможа не адказаць. Вось тады Расея афіцыйна ўвядзе войскі ва Украіну.

Экс-дарадца Пуціна мяркуе, што ў свой час украінская ўлада неадэкватна адказала агрэсару, таму крымскі сцэнар паўтараецца ў Данецку і Луганску, а пасля прадоўжыцца ў Херсоне і Адэсе.

«Адсутнасць адэкватнага адказу агрэсару яшчэ раз паказвае, наколькі меў рацыю Міхаіл Саакашвілі, калі ў 2008 годзе неадкладна пачаў супраціў расейскаму агрэсару і абараніў Грузію ад інтэрвенцыі», - нагадаў ён.

Іларыёнаў упэўнены: мэта Расеі - не толькі далучэнне паўднёвага ўсходу, але і поўнае раскіданне Украіны.

«Чым даўжэй захопнікі будуць знаходзіцца ў акупаваных імі будынках, тым даўжэй і больш эфектыўна гэта будзе працаваць на раскіданне краіны. Цяперашнім украінскім уладам трэба даць адказ краіне, ці жадаюць яны дамагчыся яе раскідання. Ці ж яны хочуць дамагацца іншых мэтаў», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках