4 траўня 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны ўважае за «лухту» сцвярджэнні дыпламатаў РФ, што 11 больш за 100

11
МЗС Украіны ўважае за «лухту» сцвярджэнні дыпламатаў РФ, што 11 больш за 100

Кіеў называе абсурдам і дэзінфармацыяй выказванні Віталія Чуркіна пра нібыта прызнанне большасцю дзяржаў акупацыі Крыму.

Пра гэта гаворыцца ў перададзеным УНІАН камэнтары Дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны з нагоды інтэрв'ю Віталія Чуркіна агенцтву РІА «Новости», у якім ён сцвярджае пра нібыта прызнанне большасцю дзяржаў (дэ-юрэ ці дэ-факта) ўваходжання Крыму ў склад Расеі.

«Гэтая чарговая лухта і дэзінфармацыя ад расейскай прапагандысцкай машыны сведчыць пра імклівае падзенне аўтарытэту і ўзроўню кампетэнцыі расейскага замежнапалітычнага міністэрства», - адзначаецца ў камэнтары.

«Тут адно з двух: альбо ў расейскіх дыпламатаў дрэнна з матэматыкай, або мы з'яўляемся сведкамі свядомай маніпуляцыі фактамі і жаданне выдаць жаданае за рэчаіснае. Рэальнае становішча рэчаў на міжнароднай арэне што да Крыму паказала галасавання Генасамблеі ААН 27 сакавіка за рэзалюцыю «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны». 47 краін сталі суаўтарамі рэзалюцыі. 100 краін прагаласавалі за яе. Толькі 11 (уключна з самой Расеяй) - выступілі супраць», - падкрэсліваецца ў камэнтары.

МЗС адзначае, што «праўда ў тым, што поруч з Расеяй захацелі ўстаць толькі 10 краін, у тым ліку некалькі дыктатарскіх рэжымаў».

МЗС адзначае, што «раней мы таксама чулі ад спадара Чуркіна, што «93 дзяржавы ААН не падтрымалі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

«Гэта - яшчэ адна лухта. Згодна з арт.18 Статута ААН, пастанову Генасамблеі прымаюць дэлегацыі, якія прысутнічалі ў зале і галасавалі («за» ці «супраць»). Таму краіны, якія падчас разгляду ўкраінскай рэзалюцыі не бралі ўдзелу ў галасаванні ці «устрымаліся», аўтаматычна аддалі свой голас на карысць большасці, на карысць прыняцця рэзалюцыі, фактычна падтрымаўшы яе», - падкрэслівае МЗС Украіны.

На пасяджэнні Генэральнай асамблеі ААН супраць рэзалюцыі «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» разам з Расеяй прагаласавалі толькі 11 дзяржаў, сярод іх Беларусь, Паўночная Карэя, Сірыя, Судан і Зімбабвэ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках